Прафсаюзнікі супраць гродзенскай міліцыі

Кіраўніцтва Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці патрабуе ад пракуратуры Ленінскага раёна Гродна прыняць адпаведныя захады да супрацоўнікаў міліцыі ў сувязі з незаконнай канфіскацыяй газэты «Гарадзенская салідарнасьць” у сябра арганізацыі Уладзіміра Таболы.

Інцындэнт адбыўся 19 чэрвеня каля прахадной завода аўтамабільных агрэгатаў.

Прафсаюзны актывіст раздаваў працоўным бюлетэнь “Гарадзенская Салідарнасьць”-друкаваны сродак інфармацыі афіцыйна зарэгістраванай гарадзенскай гарадской суполкі. Ахоўнікі выклікалі супрацоўнікаў міліцыі , якія канфіскавалі выданне без тлумачэння прычынаў. Кіраўніцтва прафсаюза лічыць, што міліцыянты не мелі права на такія дзеянні, у сувязі з чым патрабуе ад пракуратуры Ленінскага раёна Гродна прыняцця неадкладных захадаў у сувязі з пазазаконным затрыманнем Уладзіміра Таболы і канфіскацыяй білютэня.

Сам Уладзімір Табола не лічыць сябе вінаватым, тым больш што адвакат, да якога прафсаюзны актывіст звяртаўся за кансультацыяй, падцвердзіў, што прафсаюзны актывіст дзейнічаў у межах заканадаўства.

У выпадку, калі пракуратура не адрэагуе на пазазаконныя дзеянні міліцыянтаў у дачыненні да сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці, кіраўніцтва арганізацыі мае намер звярнуцца ў Генеральную пракуратуру і Міжнародную арганізацыю працы.

Радыё Рацыя,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net