|
"Бег дружбы" першым прымуць у Гродна Гродна першым з беларускіх гарадоў прыме міжнародную лёгкаатлетычную эстафету "Бег дружбы": 12 удзельнікаў прыбудуць у горад 3-га ліпеня. Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык, інтэрнацыянальны тузін спартсменаў па Беларусі будзе суправаджаць беларуская каманда з 10 чалавек. На тэрыторыю Беларусі факельная эстафета прыбудзе 3 ліпеня з Літвы і пройдзе праз Гродна, Скідзель, Шчучын, Масты, Ваўкавыск, Зэльву, Слонім, Баранавічы, Стоўбцы, Дзяржынск, Мінск, Мар'іну Горку, Асіповічы, Бабруйск, Рагачоў, Жлобін, Гомель з выхадам на пагранпераход Новая Гута ва Украіну. Міжнародная лёгкаатлетычная факельная эстафета стартавала ў сакавіку бягучага года ў Рыме каля сцен Калізея. У гэтым годзе яна ўпершыню выйшла за рамкі еўрапейскіх дзяржаў, яе маршрут пройдзе і праз краіны Афрыкі, Азіі і Амерыкі - усяго больш за 100 краін. Удзельнікам (а іх будзе больш за 1 млн.) трэба будзе пераадолець больш за 24 тыс.км. Факельная эстафета - гэта бесперапынны бег спартсменаў у светлы час сутак, якія змяняюць адзін аднаго на этапах маршруту. У кожнай краіне да асноўнай каманды далучаюцца мясцовыя бегуны. Мэта эстафеты пранесці факел Міру, каб злучыць народы і краіны ў дружбе і гармоніі, паведамляе БЕЛТА. Радыё Рацыя,
Iнтэрнэт-выданне |