У Мастах будуць рабіць цукеркі

Горадаўтвараючае прадпрыемства “Мастоўдрэў” не можа забяспечыць працай усіх жыхароў горада Масты. Выратоўваюць замежныя івестары якія гатовыя ўкладаюць ў эканоміку Мастоўскага раёна свае грошы.

Напрыканцы чэрвеня прадстаўнікі польскай фірмы “Мілана-век”, вырашылі размясціць на тэрыторыі горада фабрыку па вытворчасці цукерак, якая будзе знаходзіцца на вуліцы Зялёнай.

Польская фірма “”Мілана-век” займаецца вытворчасцю вядомых цукерак “Кароўка”. У гэты раз прадстаўнікі фірмы агледзелі прапанаваныя для пабудовы вытворчыя пляцоўкі і прынялі папярэдняе рашэнне аб будаўніцтве салодкай вытворчасці.

Канчатковае рашэнне будзе прынята ў самы бліжэйшы час, і тады польскія бізнесоўцы пачнуць пастаўку вытворчага абсталявання, паведамляе "Рэгіянальны партал - Масты"

Радыё Рацыя,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net