|
Гарадзенскія дэпутаткі пачалі перадвыбарчую кампанію Ганна Бурава, гарадзенская дэпутатака Палаты прадстаўнікоў, не вылазіць з тэлевізара. То пра рэкламу выкажацца, то пра прадпрымальнікаў, то яшчэ які "перл" выдасць. Яно та і зразумела. Хутка "лукашысцкія выбары" ( народ будзе рабіць выгляд, што выбірае, а камісіі што лічаць галасы) Відавочна Адміністрацыя прэзідэнта станоўча ацэніла яе працу ў парламенце і таму дарога на экраны і старонкі газэтаў адчынена. Не скарыстацца гэтым было б глупствам. Калі Бурава "піарыцца" як узважаная спецыялістка і дасведчаны ва ўсіх галінах чалавек, то яе калега, так сама гарадзенская дэпутатка, Лілія Кашанкова відавочна хоча скандальнай славы. Былая сакратар Гарадзенскага райкама партыі і нястомны барацьбіт з каталіцызмам на Гарадзеншчыне, нечакана прадстае перад выбаршчыкамі ў новай скандальнай якасці. Кашанкова абвесціла крыжовы паход супраць сэксуальных меншасцяў. Карацей цікавая будзе выбарчая кампанія ў Гродне. Асабліва калі Кашанкова абвесціць свайго канкурэнта ад апазіцыі гамасэксуалістам :-) Блог Андрэя Пачобута,
Iнтэрнэт-выданне |