Бальшавіцкія "астапы бэндэры"

1947 год. Ліст абвінавачаннага ў растраце дзяржаўных сродкаў былога савецкага чыноўніка Ясюкевіча да пракурора Ваўкавыскага раёна.

"Вы мяне канешне прабачце, што я сам асабіста не з'явіўся ў суд. Вы ў гэтым самі вінаваты. Расея вялікая, я ўжо ў Баранавічах, а тут тры шляхі і не ведаю куды ехаць. Дакументаў няма, грошай таксама. Затым да пабачэння, перадавайце прывітанне вашай жонцы.

Ваш вінаваты па артыкуле 2 Указа СССР Ясюкевіч".

8 студзеня 1948 года. АБХСС затрыманы 52-гадовы Генух Шмеркавіч Рыўкін. Рыўкін быў камандзіраваны ў Сімферопаль ад Гарадзенскага гарпромкамбіната. Меў загатовіць "гуталінавыя каробачкі" (што гэта такое не ведаю). Замест гэтага закупіў 5 тонаў рыбы-камсы, якую прадаваў у Гродне "па спекуляцыйных коштах". Ягоныя грошы знайсці не ўдалося.

Аднак ім усім было вельмі далёка да сапраўднага савецкага Кідалы (гісторыю распавёў мне адзін з даследчыкаў). Кідала, так сама чырвоны чыноўнік, навараціў "дзялоў" на цэлыя тры тамы. Круціў мільёнамі і калі зямля стала гарэць пад нагамі банальна заплаціў аднаму з ваенных лётчыкаў і на самалёце паляцеў у Узбекістан аставіўшы органы з носам. Яго так і не знайшлі.

Адзін з мітаў камуністычнай прапаганды - пры Сталіне не было карупцыі, быў парадак і г.д. Хлусьня! Кралі, прысвойвалі ў небывалых памерах. Гэта абмяркоўвалася на партыйных паседжаннях, вінаватыя атрымоўвалі вымовы і ... працягвалі займацца сваімі справамі. Крымінальна каралі толькі адзінкі. Тых хто не ведаў меры. Узровень дэградацыі сталінскага дзяржапарата сёння цяжка нават уявіць.

Блог Андрэя Пачобута,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net