Актывіст Руху “За Свабоду” з Брэста, праваабаронца Раман Кісляк падаў у Брэсцкі гарвыканкам заяву на правядзенне 30 ліпеня вулічнага шэсця “Марш “дробных хуліганаў”.
Па словах Рамана Кісляка, мэта дадзенага мерапрыемства – прыцягнуць увагу грамадскасці да патрабаванняў спыніць адміністрацыйныя затрыманні актывістаў дэмакратычных сіл пад выглядам справаў аб дробным хуліганстве.
“Да ўдзела ў шэсці я планую запрасіць тых грамадзянаў, якія падвергліся адміністрацыйным затрыманням і арыштам па абвінавачанні ў здзяйсненні дробных хуліганстваў напярэдадні выбараў і масавых акцый пратэста апазіцыі, а таксама другіх грамадзянаў, якія выступаюць супраць практыкі такіх затрыманняў і арыштаў”, - гаворыцца ў заяве Р.Кісляка.
Арганізатар запэўнівае мірнае правядзенне мерапрыемства. А ў дадатку прыводзіць спіс з 44 чалавек з Брэсцкай вобласці, затрыманых і асуджаных перад выбарамі і акцыямі апазіцыі.
info@milinkevich.org pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.