Блiжэйшым часам у Мiнску адкрыецца аддзяленне амбасады Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, паведамiў пасол ПАР у Маскве i па сумяшчальнiцтве – у Беларусi Бекі Ланга.
У верасні ў Кейптаўне пройдзе першае пасяджэнне міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Вялікую цікавасць паўднёва-афрыканскі бок праяўляе да беларускай аўтатрактарнай тэхнікі і гатовы разгледзець варыянты стварэння сумесных вытворчасцяў.
Бакi плануюць гэтаксама падпісаць дагавор аб супрацоўніцтве ў сферы падрыхтоўкі ў беларускіх ВНУ спецыялістаў з ПАР. Цяпер універсітэты Кейптаўна і Прэторыі не спраўляюцца з патокам жадаючых атрымаць адукацыю, бо ўзровень пісьменнасці сярод чарнаскурага насельніцтва не перавышае 10%.
Пра сурёзную зацiкаўленасць ПАР у супрацоўнiцтве з Беларуссю сведчаць планы адкрыць неўзабаве ў Мінску аддзяленне пасольства, якое да канца 2009 года плануецца ператварыйць у па адкрываецца нацэнную амбасаду.
Юрый Коба pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.