Праграма «Гаспадар», якая выходзiць на тэлеканале «Лад», i перадача Першага нацыянальнага i «Беларусь-ТВ» «Земельный вопрос» сталi ла ўрэатамi 15 Мiжнароднага тэлефестываля аграрных праграм «Аграмiр-2008». Тэлефестываль прайшоў у канцы чэрвеня ў Кiеве i сабраў пад сваiм дахам прадстаунiкоў 12 краiн СНД i Усходняй Еўропы. Пра гэта ПАГОНI паведамiў аўтар праграмы «Гаспадар» Уладзiмiр Субат.
«Гаспадар» не першы раз становiцца прызёрам традыцыйнага ўжо тэлефестывалю ў Кiеве. Гэтым разам аўтарская перадача Уладзiмiра Субата атрымала дыплом першай ступенi ў намiнацыi «Iсточнiк» за выпуск «Сустрэча ў Танежы», якая распавядае пра сустрэчу кiраўнiка Нацыянальнага акадэмiчнага народнага хору iмя Цiтовiча Мiхаiла Дрынеўскага з землякамi з вёскi Тонеж Лельчыцкага раёна.
Мала таго, журы палiчыла мэтазгодным рэкамендаваць праграму «Гаспадар» для ўдзелу ў Мiжнародным тэлефестывалi Еўрапейскай тэлерадыёакадэмii, якi пройдзе сёлета.
Першы Гран-пры праграма атрымала ў 1993 годзе ў Рызе на першым міжнародным тэлефестывалі "Сельскі двор" за перадачу "Якое заўтра нас чакае ранне?". У Варшаве ў 1998 годзе мы прадстаўлялі праграму "Хутар Глухамень". Затым быў Гран-пры за праграму "Мне сняцца мiлыя ляскi" ў Кіеве, на міжнародным тэлефестывалі "Аграсвет". І ўжо сёлета ўдзел у міжнародным тэлефестывалі аграрных праграм "Аграсвет" у Чарнігаве прынёс Гран-пры за праграму "Трэба дома бываць часцей…"
Праграма «Земельный вопрос» атрымала дыплом фестываля першай ступенi ў намiнацыi «Iнавацыi».
Юрый Коба pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.