Ад сёньня палякі могуць без абмежаваньняў працаваць уФранцыі. Дзеля гэтага ўжо ня трэба будзе мець адмысловых дазволаў.
Як інфармуе польскае Міністэрства працы,у Францыі найбольш патрэбны высокакваліфікаваныя мэнэджэры, мэдпэрсанал, спэцыялісты па гандлі, банкаўскай справе, а таксама будаўнікі.
Адзіным бар’ерам, як пераважна бывае з працаўладкаваньнем за мяжою, можа стаць валоданьне францускай мовай. Там, дзе няма такога патрабаваньня, пераважна прапануецца фізычная праца з адносна невысокімі заробкамі.
Францускі міністар працы Гзаве Бэртрон падкрэсьлівае, што на сёньняшні дзень у цэлай Эўропе найбольш не хапае спэцыялістаў у трох сэктарах:
Гзаве Бэртрон: Ёсьць прафэсіі, у якіx, як мы бачым, францускія прадпрыемствы ня могуць знайсьці працоўнікоў, бо іх ў Францыі не хапае. Асабліва гэта датычыць будаўнічага сэктару, а таксама гатэльных і харчовых паслугаў. Xоць на самой справе патрэбы розныя ў залежнасьці ад рэгіёну й прафэсіі.
Французы ахвотна павіталі б людзей, гатовых да сэзоннай працы, напрыклад па зборы садавіны й гародніны. Але ў Польшчы таксама не хапае жадаючых узяцца за такую працу. Для тых, хто аднак знойдзе для сябе занятак у Францыі, Міністэрства працы прыгадвае, што ўмовы працаўладкаваньня замежнікаў ня могуць адрозьнівацца ад прапанаваных французам. Згодна зь мясцовым правам, працаўнікі маюць права да 30 дзён платнага адпачынку ў год. Апроч таго, у Францыі норма працы складае 35 гадзінаў у тыдзень. За дадатковыя гадзіны належыцца дадатковы ганарар.
Беларуская служба Польскага радыё pahonia.org
Iнтэрнэт-выданне pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.