«КВЕТКІ СЯРОД КВЕТАК»

Такую назву мае выстава фотамастака Рымантаса Дзіхавічуса з Літвы. Адкрыццё выставы адбылося сёння ў Новым замку. Прадоўжыцца яна да жніўня.

Упершыню гэтую выставу гарадзенцы пабачылі каля 20-ці год назад. Гэта была ўнікальная з’ява для былога СССР – аголеная жанчына на фоне прыродных пейзажаў. Чорна-белы колер фотаработ – хутчэй водгук былых занятак графікай і адпаведнае светаўспрыманне, чым тэхнічныя магчымасці фатаграфіі тагу часу.

Фота-калегі Рымантаса з Гродна ў адзін голас адзначылі, што выставу трэба паглядзець моладзі, і ўспомнілі першы прыезд мастака ў Гродна. Падзяліліся тымі ўражаннямі, якія яны атрымалі ад сваеасаблівага і амаль «несавецкага» погляду мастака на жаночую прыгажосць.

На адкрыцці прысутнічала шмат прадстаўнікоў творчага кола Гродна і аматараў мастацкага фота. Наведаў выставу і старшыня гарвыканкама Аляксандр Антоненка.

Твой стыль,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net