Археёлагі працуюць на тэрыторыі будучай Гродзенскай ГЭС

Спецыялісты Інстытута гісторыі НАН Беларусі, а таксама студэнты гістарычных факультэтаў Беларускага і Гродзенскага дзяржуніверсітэтаў пачалі чарговы этап археалагічных даследаванняў па берагах ракі Нёман у раёне будаўніцтва Гродзенскай ГЭС.

Як паведаміў карэспандэнту загадчык аддзела археалогіі першабытных грамадстваў Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, на гэтым, трэцім, этапе даследаванняў на месцы будаўніцтва ГЭС спецыялісты правядуць раскопкі на сямі пляцоўках па абодва бакі Нёмана.

"Дадзеныя археалагічных даследаванняў дапамогуць раскрыць новыя крыніцы вывучэння першабытнай гісторыі, - адзначыў Вадзім Лакіза. - Асабліва цікавымі абяцаюць быць раскопкі на пляцоўцы Кавальцы-4". Разам з тым ён падкрэсліў, што прагназаваць знаходкі складана.

"Напрыклад, у час красавіцкай камандзіроўкі мы выявілі на стаянцы Шчучынава паселішча эпохі мезаліту (8-7 тыс. гадоў да н.э.), аб якім не мелі ніякіх папярэдніх звестак", - расказаў загадчык аддзела.

У археалагічных даследаваннях таксама прымае ўдзел спецыяліст літоўскага Інстытута гісторыі. Раскопкі прадоўжацца да 6 жніўня, паведамляе БЕЛТА.

Радыё Рацыя,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net