Каля Гродна затрыманы вадалаз-браканьер

На беразе возера Хацькоўцы Гродзенскага раёна супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі "чалавека-амфібію". Ён выйшаў з вады ў вадалазным касцюме, масцы і ластах, у руках трымаў ружжо з двума ліхтарамі для падводнага палявання і сумку-сетку з рыбай, паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

Браканьера выдаў ліхтар, што свяціўся пад вадой. Святло ад яго ноччу было відаць здалёку. Міліцэйская рэйдавая група больш за гадзіну сачыла за рыбаловам, пакуль ён не выйшаў з вады. Улоў склаў 9 шчупакоў, 8 акунёў і 2 плоткі. Складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч.1 арт.15.35 КоАП за незаконную здабычу рыбы. Рыба і падводнае ружжо канфіскаваны. Матэрыялы перададзены ў суд.

Як паведамілі ў прэс-службе, паляваць пад вадой дазволена на спецыяльных вадаёмах у светлы час сутак і без выкарыстання асвятляльных прыбораў. Акрамя таго, падводным паляваннем маюць права займацца толькі члены рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў", паведамляе БЕЛТА.

Радыё Рацыя,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net