Зэльва: фантаны замест дрэваў

У сувязі са святкаваннем 750-годдзя горада, улады Зэльвы распачалі грандыёзную рэканструкцыю, падчас якой знішчаецца вялікая колькасьць дрэваў, асобныя віды якіх уяўляюць прыродную каштоўнасьць.

У цэнтры горада знішчана некалькі дзесяткаў дрэваў, сярод якіх каштоўныя блакітныя елкі. Мясцовыя чыноўнікі адмаўляюцца каментаваць сітуацыю, а неабыякавыя жыхары горада збіраюцца звяртацца ў адміністрацыю прэзыдэнта з патрабаваннем спыніць пазазаконныя дзеянні уладаў, якія ў гарадскім парку на мейсцы спілаваных дрэваў плануюць пабудаваць некалькі фантанаў.

На думку жыхара Зэльвы Яўгена Скрабутана дадзеная рэканструкцыя не што іншае - як парушэнне заканадаўства і ігнараванне меркавання жыхароў горада:

-Неаднаразовыя звароты да мясцовых уладаў не далі ніякіх вынікаў, таму найбольш актыўныя грамадзяне прынялі рашэнне звяртацца ў адміністрацыю прэзыдэнта і пракуратуру з патрабаваннем спыніць знішчэнне дрэваў і пераўтварэнне цэнтра горада ў пустыню.

Радыё Рацыя,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net