На Дзень вызваленьня да +27°C, у Дзень незалежнасьці ЗША пахаладае

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.

Ноччу без ападкаў, днём месцамі па Віцебскай, Магілёўскай і паўночна?ўсходняй палове Мінскай абласцей кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна?заходні, 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9—15°C, днём +20—25°C, на паўднёвым захадзе да +27°C.

У Мінску 3 ліпеня пераменная воблачнасць. Ноччу і большую частку дня пераважна без ападкаў, толькі ўвечары магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Вецер паўночна?заходні, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +12—14°C, днём +22—24°C.

У наступныя двое сутак, 4 і 5 ліпеня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор\’е. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер 4 ліпеня няўстойлівы, 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с; 5 ліпеня — паўночны, 6—11 м/с, парывы да 14 м/с, днём пры навальніцах узмацненне да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу +9—15°C, днём +17—24°C.

У Мінску 4 ліпеня воблачна з праясненнямі, кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +10—12°C, днём +17—19°C.

БелаПАН
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net