Бел-чырвона-белыя сьцягі луналі над Будславам

1-2 ліпеня ў Будславе праходзіць сьвята ўшанаваньня цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. У сьвяце бяруць удзел каля 30 тысяч вернікаў зь Беларусі, а таксама паломнікі з Польшчы, Літвы і Расеі. У Будслаў з’ехаліся каля сотні беларускіх сьветароў. Падчас мерапрыемстваў луналі нацыянальныя сьцягі Беларусі.

Сёньня ў Будславе адбываецца галоўная імша, у якой бярэ ўдзел мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Пад час імшы ён нагадаў, што напярэдадні пабываў у Ватыкане, дзе Папа Рымскі ўручыў яму палій. Гэта асобая адзнака ў сьвятарскім адзеньні абазначае асаблівыя заслугі мітрапаліта і яго асаблівую набліжанасьць да Папы. Паводле мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, гэта ёсьць знакам увагі Папы Рымскага да ўсяго беларускага народа.

Пад час імшы група моладзі ўзьняла бел-чырвона-белыя сьцягі. Але потым гэтыя сьцягі зьніклі. Прыбраць сьцягі прымусілі супрацоўнікі міліцыі, якіх у Будславе прысутнічае вельмі многа.

“Так, мы ўзнялі беларускія нацыянальныя сьцягі – бела-чырвона-белыя. Да нас адразу падыйші міліцыянты і пачалі штурхаць людзей, патрабаваць прыбраць сьцягі”, -- паведпаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 моладзевы лідэр Павал Севярынец.

Сьвята працягваецца ад учорашняга дня. Спачатку ў Будславе сустрэлі пілігрымаў. А 12-й ночы адбылася ўрачыстая імша і працэсія са сьвечкамі вакол сьвятыні.

У праграму свята ўключаныя ўрачыстыя імшы, Марыйные нешпары (услаўленні Ісуса Хрыста і Маці Божай, падчас якіх выконваюцца псалмы), акафіст, пакланенне святым дарункам, выстаўленне святога прычасця, працэсіі і літанні да Маці Божай. У свяце прымаюць удзел таксама вернікі грэка-каталіцкай царквы.

Удзельнікі свята будуць адзначаць 10-годдзе са дня, калі кардынал Казімір Свёнтак каранаваў папскімі каронамі ікону Маці Божай Будслаўскай, што з'яўляецца прызнаннем яе цудатворнасці.

Хартыя 97,
pahonia.org

Iнтэрнэт-выданне
pahonia.pomedia.by
працягвае традыцыi газет ПАГОНЯ i ДЕНЬ.


Спасылка на pahonia.promedia.by абавязковая.



Rating All.BY Белорусский рейтинг Сайты Байнета - bynet.it-belarus.net